Вікторыя Азаранка пакідае тэнісны турнір у Сан-Хасэ

2 августа 2019

Вікторыя Азаранка пакідае тэнісны турнір катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Сан-Хасэ. У 1/8 фіналу экс першая ракетка свету з Беларусі сустракалася з харваткай Доннай Векіч і саступіла ў двух сэтах. У першай партыі беларуска вяла 4:2, але перавагу не захавала, 6:4 - сэт застаўся за апаненткай. Упэўнена пачынала Азаранка і другі сэт, з брэйку, была наперадзе 2:0. І зноў спатыкнулася 6:3 - перамога не за Вікторыяй, а за Доннай. Адзначым, за выхад у паўфінал турніру будзе змагацца першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка. Арыенціровачна ў 22 гадзіны пачнецца супрацьстаянне беларускі з іспанкай Карлай Суарэс-Наварай.