Вікторыя Азаранка пакідае "Ралан Гарос"

30 сентября 2020
Вікторыя Азаранка пакідае "Ралан Гарос". Сёння ў паядынку другога раўнда беларуска нечакана саступіла прадстаўніцы другой сотні рэйтынгу Ганне-Караліне Шмідлавай з Славакіі - 2:6, 2:6. 

Вікторыя Азаранка, 14-я ракетка свету: "Я спрабавала гуляць па-рознаму, але сёння ў мяне нічога не атрымлівалася. Я спрабавала... Гэта ўрок для мяне. Трэба быць адважнай, ісці наперад! Я абавязкова навучуся".