Вікторыя Азаранка пакідае Роджэрс Кап

9 августа 2014
У чвэрцьфінале беларуска ў двух сэтах з аднолькавым лікам 2:6 саступіла польцы Агнешцы Радвансцы. У паўфінале Радванска згуляе супраць расіянкі Кацярыны Макаравай, якая ў 1/4 перайграла Како Вандэвей 6:1, 4:6, 6:1. У яшчэ адной сустрэчы 1/2 сустрэнуцца сёстры Уільямс. Серэна ў чвэрцьфінале выйграла ў Каралін Вазняцкі 4:6, 7:5, 7:5, а Венус апынулася мацнейшай за Карлу Суарэс Навара 4:6, 6:2, 6:3.