Вікторыя Азаранка паядынкам супраць Сары Эрані стартавала на выніковым турніры года ў Стамбуле

22 октября 2013

Вікторыя Азаранка паядынкам супраць італьянкі Сары Эрані стартавала на выніковым турніры года ў Стамбуле. Прамую трансляцыю ў гэтыя хвіліны вядуць каналы Беларусь 2 і Беларусь 5. У спаборніцтве, якое завяршае сезон, удзельнічаюць восем лепшых тэнісістак сусветнага рэйтынгу. Зараз ідзе другі сет, першы беларуска выйграла толькі на тай-брэйку - 7:6. Апроч гэтага матча, другой ракетцы свету трэба правесці яшчэ дзве гульні на групавой стадыі супраць кітаянкі На Лі і сербкі Алены Янкавіч. У паўфінал выйдуць дзве лепшыя тэнісісткі з чатырох.