Вікторыя Азаранка паднялася на два радкі ў абноўленым рэйтынгу ВТА

1 февраля 2016

Вікторыя Азаранка, якая выбыла на стадыі чвэрцьфіналу жаночага турніру, паднімаецца на два радкі ў абноўленым рэйтынгу ВТА. Зараз лепшая з беларусак - 14-я. А крыўдзіцелька Вікторыі і пераможніца спаборніцтваў немка Ангеліка Кербер з шостай пазіцыі паднімаецца на другую.