Вікторыя Азаранка паднялася на 13 радкоў і ўвайшла ў сотню лепшых

6 августа 2018

Літаральна гадзіну таму абнавіўся рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Свае пазіцыі палепшылі адразу дзве беларускі.

Вікторыя Азаранка паднялася на 13 радкоў да 95-га і ўвайшла ў сотню лепшых. Гэта дзякуючы гульні на турніры ў Сан-Хасэ, дзе яна дайшла да чвэрцьфіналу. А Вера Лапко з 69-га месца перамясцілася на 66-ае. На жаль, Аляксандра Сасновіч апусцілася ў рэйтынгу WTA з 35-га на 36-ае месца, Арына Сабаленка - з 36-га на 39-ае. Ужо паслязаўтра Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка стартуюць на турніры ў Манрэалі з прызавым фондам больш як два з паловай мільёны долараў.