Вікторыя Азаранка паднімаецца на 29-е месца ў рэйтынгу ВТА

11 мая 2015

Першая тройка засталася без змен: лідар - Серэна Уільямс, другое месца - Сімона Халеп. Бронза - у Марыі Шарапавай.

Беларускі Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч таксама палепшылі свае пазіцыі: Гаварцова - 126-ая, Сасновіч - 141-ая. Заўтра Вікторыя Азаранка стартуе на тэнісным турніры ў Рыме. У першым кругу беларуска згуляе супраць аўстралійкі Кейсі Дэллаква, якая займае 42-гі радок рэйтынгу.