Вікторыя Азаранка пазмагаецца за траплянне ў чацвёрку наймацнейшых на турніры серыі ВТА

7 января 2016

Вікторыя Азаранка сёння пазмагаецца за траплянне ў чацвёрку наймацнейшых на турніры серыі ВТА ў Брысбене. У чвэрцьфінале беларуска сустрэнецца з 15-й ракеткай свету італьянкай Рабертай Вінчы. Сустрэча пачнецца прыблізна а 12-й гадзіне па беларускім часе і будзе трансліравацца на тэлеканале "Беларусь 5". Адзначым, што серыя турніраў, у тым ліку і ў Брысбене, падрыхтоўчая перад Адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі, на якім Азаранка перамагала двойчы.