Вікторыя Азаранка першай з беларусак паспрабуе прабіцца ў 1/8 фіналу турніру Вялікага шлема US Open

31 августа 2018
Для гэтага нашай тэнісістцы неабходна перамагчы трэцюю ракетку спаборніцтваў амерыканку Слоан Сцівенс. У асабістых супрацьстаяннях спартсменкі згулялі пяць гульняў, у трох з іх перамогу атрымала Азаранка. Праўда, два апошнія матчы завяршыліся на карысць амерыканкі. Паядынак Азаранка - Сцівенс пройдзе сёння вечарам, прыблізна ў 19:00.