Вікторыя Азаранка адсутнічае ў заяўцы на буйны турнір у Індыян-Уэлсе

28 января 2018

Вікторыя Азаранка адсутнічае ў заяўцы на буйны турнір у Індыян-Уэлсе, які пройдзе ў сакавіку. На спаборніцтвы ў ЗША заявіліся амаль усе тэнісісткі, якія праходзяць туды па рэйтынгу. Нагадаем, два гады таму беларуска станавілася трыумфатарам гэтага чэмпіянату. У спісе ўдзельніц ёсць Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. А таксама Серэна Уільямс, якая яшчэ не выступала на прафесійных турнірах пасля нараджэння дачкі.