Вікторыя Азаранка адзначае 30-гадовы юбілей. Наша тэнісістка прайшла ў 1/8 турніру ў Сан-Хасэ

31 июля 2019

Вікторыя Азаранка сёння адзначае 30-гадовы юбілей. Беларуская тэнісістка напярэдадні свайго дня нараджэння прайшла ў адну восьмую турніру ў амерыканскім Сан-Хасэ! Вікторыя крыху больш як за гадзіну абгуляла францужанку Армані Тан 6:2, 6:4. Наступная саперніца Азаранкі - пятая сеяная Донна Векіч з Харватыі. Яшчэ адна наша тэнісістка - Арына Сабаленка - дзякуючы высокаму рэйтынгу пачынае з другога круга. Гэтай ноччу яна пазмагаецца з гаспадыняй турніру Кока Вандэвегэ.