Вікторыя Азаранка спынілася ў Рыме на стадыі чвэрцьфіналу

17 мая 2019

Беларуска саступіла 7-й ракетцы свету Караліне Плішкавай 7:6, 2:6, 2:6. Нягледзячы на лік у другой і трэцяй партыях, саперніцтва было цікавым. Усяго ж матч працягваўся 2 гадзіны 28 хвілін.