Вікторыя Азаранка адолела Эліну Світоліну і выйшла ў 1/8 турніру ў Рыме

15 Мая 2019

Адыграцца з ліку 2:5 у трэцім сэце і выйсці ў 1/8 турніру. Вікторыя Азаранка адолела Эліну Світоліну ў напружаным і драматычным матчы ў Рыме. Паядынак атрымаўся зацяжным з улікам прыпынкаў з-за дажджу. І  ў выніку беларуска вырвала перамогу з лікам 4:6, 6:1, 7:5. Саперніца двойчы перамагала на гэтым турніры - у 2017 і 2018 гадах, але на гэты раз дарогу да трэцяга тытула перапыніла Азаранка. Зараз наша суайчынніца чакае наймацнейшую тэнісістку з пары Гарбінье Мугуруса - Даніэль Колінз.