Вікторыя Азаранка адолела датчанку Каралін Вазняцкі

22 января 2015

Вікторыя Азаранка ўпершыню за апошні год абгульвае тэнісістку з топ-10 сусветнага рэйтынгу і выходзіць у трэці круг Australian Open. Сёння беларуска адолела восьмую ракетку планеты датчанку Каралін Вазняцкі - 6:4, 6:2. Месца ў чацвёртым крузе турніру беларуска аспрэчыць з Барбарай Захвалавай-Стрыкавай з Чэхіі, якая займае 23 радок рэйтынгу.