Вікторыя Азаранка другi раз перамагла на US Open

30 августа 2013

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг апошняга турніру серыі Вялікага шлема гэтага года - US Open. Беларуска ў другім раўндзе ўпэўнена ў двух сетах перамагла канадку Аляксандру Возняк - 6:3, 6:1. Нагадаем, на старце турніру Азаранка таксама ў двух сетах адолела немку Дзіну Пфіцэнмаер. У трэцім крузе другая ракетка свету згуляе з францужанкай Алізе Карне.