Вікторыя Азаранка атрымала разгромную перамогу на старце турніру ў Катары

14 февраля 2023
Беларуска Вікторыя Азаранка пачала тэнісны турнір у катарскім горадзе Доха з разгромнай перамогі, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Нацыянальны алімпійскі камітэт.

У 1/16 фіналу спартсменка адолела саперніцу з Турцыі Іпек Оз з лікам 6:1, 6:1.

Раней Азаранка ўжо выйгравала гэты турнір у 2012 і 2013 гадах, а тры гады таму ў ім перамагла іншая суайчынніца - Арына Сабаленка.