Вікторыя Азаранка намініравана на званне любімай тэнісісткі балельшчыкаў.

20 ноября 2013

Вікторыя Азаранка намініравана на званне самай любімай тэнісісткі балельшчыкаў. Канкурэнты ў барацьбе за прэмію WТА сур'ёзныя - Марыя Шарапава, Серэна Уільямс, Агнешка Радванска і кітаянка На Лі. Пакінуць свой голас за любімую тэнісістку можна на афіцыйным сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі www.wtatennis.com.


Праўда, гэтая намінацыя для Вікторыі далёка не адзіная. Беларуская тэнісістка можа атрымаць узнагароду за лепшую старонку ў Твітары або Фэйсбуку. Перамога на турніры ў Цынцынаці сёлета прынесла Азаранцы ўдзел адразу ў дзвюх намінацыях - Прарыў года і Лепшы матч года. У апошняй намінацыі прадстаўлены тры паядынкі з удзелам Вікторыі. У тым ліку і пераможны матч супраць Серэны Уільямс. Галасаванне па ўсіх васьмі намінацыях прадоўжыцца да панядзелка.