Вікторыя Азаранка не выходзіць у трэці круг турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі

22 марта 2019

Экс-першая ракетка свету саступіла францужанцы Каралін Гарсія - 3:6, 4:6. Сёння Арына Сабаленка пазмагаецца з аўстралійкай Айлай Тамлянавіч. Аляксандру Сасновіч чакае выпрабаванне ў выглядзе Каралін Вазняцкі.