Вікторыя Азаранка не здолела заваяваць першы тытул у Мексіцы

8 апреля 2019
І ўсё ж Гарбінье Мугуруса...  Вікторыя Азаранка не здолела заваяваць першы тытул у Мексіцы ўпершыню за апошнія тры гады,  згуляўшы ў тытульным матчы адзіночнага разраду. У фінале грунтовага турніру ў Мантэрэі (прызавы фонд спаборніцтваў 250 тысяч долараў ) беларуска, на жаль, не змагла завяршыць фінальную гульню.  Пры ліку 6:1, 3:1 на карысць іспанкі ў другім сэце наша тэнісістка адмовілася ад барацьбы з-за пашкоджання нагі. У лайв-рэйтынгу WTA Вікторыя паднялася на 60-е месца.

Лепшая з беларусак - Арына Сабаленка - дзясятая. Аляксандра Сасновіч - 35-я, Вера Лапко - 65-я.