Вікторыя Азаранка не змагла прабіцца ў фінал тэніснага турніру ў Маямі

30 марта 2018

Беларуска напярэдадні не справілася з амерыканкай Слоан Стывенс - 12-м нумарам сусветнага рэйтынгу. У першай партыі Азаранка была мацнейшай - 6:3, у другім сэце гаспадыня кортаў бярэ рэванш 6:2 і перамагае ў вырашальным 6:1. Нагадаем, Вікторыя Азаранка выйгравала на спаборніцтвах у Маямі тройчы - у 2009, 2011 і 2016 гадах. За выхад у паўфінал беларуска атрымае 390 ачкоў, што дазволіць ёй з панядзелка вярнуцца ў першую сотню сусветнага рэйтынгу. Таксама Азаранка зарабіла амаль 328 тысяч долараў прызавых.