Вікторыя Азаранка пачынае выступленне на турніры серыі "Прэм'ер" у Рыме

11 мая 2016

Вікторыя Азаранка пачынае выступлене на прадстаўнічым тэнісным турніры серыі "Прэм'ер" у Рыме. На корце беларуска гуляе з румынкай Ірынай-Камеліяй Бегу - трыццаць пятай ракеткай свету. Азаранка, нагадаем, займае шостую пазіцыю. Дагэтуль Вікторыя сустракалася з Бегу пяць разоў і нязменна перамагала. Сустрэчу паказвае тэлеканал "Беларусь 5".