Вікторыя Азаранка пачынае свой шлях да перамогі

27 Жніўня 2013

Сёння ноччу Вікторыя Азаранка пачынае свой шлях да перамогі ў Нью-Ёрку на турніры Вялікага шлема US Open. Летась у фінале наша тэнісістка саступіла Серэне Уільямс. Сёлета напярэдадні старту Адкрытага чэмпіянату ЗША беларуска абгуляла Уільямс на турніры ў Цынцынаце, таму шанцы на поспех у Нью-Ёрку вельмі вялікія. Сёння каля паловы на чацвёртую раніцы па мінскім часе Вікторыя згуляе супраць нямецкай тэнісісткі Дзіны Пфіцэнмаер.