Вікторыя Азаранка на Уімблдоне стартуе з перамогі

4 июля 2017

У першым раўндзе тэніснага турніру Вялікага шлема беларускай тэнісістцы супрацьстаяла амерыканка Кэтрын Бэліс (40-ы нумар сусветнага рэйтынгу). Матч для Вікі не задаўся - яна чатыры геймы не магла знайсці сваю гульню і саступала. Затое зусім іншы тэніс быў у другім і трэцім сэце, дзе экс першая ракетка свету актыўна атакавала і не дапускала памылак. На корты Вікторыя Азаранка вернецца заўтра і згуляе з расіянкай Аленай Весніной (16-ы нумар рэйтынгу). Дзяўчаты сустракаліся ў гульні сем разоў, і перамога заўсёды была за беларускай.

Яшчэ адна наша тэнісістка - Арына Сабаленка - будзе змагацца за выхад у 1/16 Уімблдона. Яна напярэдадні абгуляла расіянку Ірыну Храмачову. Наступная - немка Карына Вітхёфт.

А Аляксандра Сасновіч церпіць няўдачу ў стартавым раўндзе. Ёй супрацьстаяла Алена Астапенка з Латвіі (13-я ракетка свету). Месяц таму тая выйграла "Ралан Гарос". Нагадаем, прамыя трансляцыі з кортаў Лондана вядзе тэлеканал "Беларусь 5".