Вікторыя Азаранка на старце турніру ў Штутгарце згуляе з Верай Званаровай з Расіі

23 Красавіка 2019

Вікторыя Азаранка на старце турніру ў Штутгарце ўсё ж згуляе з Верай Званаровай з Расіі, а не з Гарбінье Мугурусай. Пасля адмовы іспанкі ад выступлення, а таксама румынкі Сімоны Халеп арганізатары перагледзелі сетку. Матч Азаранка - Званарова пройдзе ўжо заўтра.