Вікторыя Азаранка - Мір'яна Лучыч-Бароні. Прамая трансляцыя - ў 15:00 на Беларусь 5

23 июня 2014

Вікторыя Азаранка пачынае барацьбу ў трэцім турніры сезона Вялікага шлема Уімблдон. На травяныя корты Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба экс-першая ракетка свету вяртаецца пасля трохмесячнага перапынку, звязанага з аднаўленнем пасля траўмы левай нагі. Свае сілы на травяным корце Вікторыя паспрабавала тыдзень назад - на турніры ў Істбарне. Тады Азаранка пацярпела паражэнне ад італьянкі Камілы Джорджы.


На Уімблдоне Азаранка гуляла 8 разоў, прычым двойчы запар даходзіла да паўфіналаў. А на мінулай Алімпіядзе беларуская тэнісістка тут выйграла бронзу ў адзіночным разрадзе і першае алімпійскае золата Беларусі ў пары з Максам Мірным.


Першай саперніцай Азаранкі на Уімблдоне стане 108-я ракетка свету - харвацкая тэнісістка Мір'яна Лучыч-Бароні. Прамая трансляцыя паядынку - сёння ў 15:00 на Беларусь 5.