Вікторыя Азаранка, Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі сёння выступяць на Уімблдоне

10 июля 2017

Вікторыя Азаранка супраць Сімоны Халеп. Матч за выхад у чвэрцьфінал Уімблдона паміж экс першай ракеткай свету і другім нумарам сённяшняга рэйтынгу пачнецца не раней за 15 гадзін. Беларуская і румынская тэнісісткі сустракаліся адна з адной тройчы. Дзве перамогі за Азаранкай. Аднак апошні раз дзяўчаты гулялі два гады таму.

На Уімблдоне сёння згуляюць яшчэ два беларусы. Максім Мірны і паляк Марцін Маткоўскі ў матчы за выхад у чвэрцьфінал парнага разраду пазмагаюцца з амерыканцам Нікаласам Манро і новазеландцам Арцёмам Cітакам, а наш Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья сустрэнуцца з Равенам Клаасенам і Раджывам Рамам. Прамыя трансляцыі з Уімблдона вядзе тэлеканал "Беларусь 5".