Вікторыя Азаранка гуляе за выхад у паўфінал на тэнісным турніры ў Рыме

17 мая 2019
Вікторыя Азаранка  ў гэтыя хвіліны гуляе  за выхад у паўфінал  на буйным тэнісным турніры ў Рыме. Беларусцы супрацьстаіць 7-я ракетка свету - чэшка Караліна Плішкава. Першы сэт прайшоў у цікавай барацьбе. Віка саступала 1:4, але давяла справу да тай-брэйка, у якім была мацнейшай. Перамога - 7:6. Зараз ідзе другі сэт матча. Трансляцыя на "Беларусь 5".