Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова правядуць матчы другога круга ў Таронта

12 августа 2015

Беларускі Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова правядуць матчы другога круга на турніры ў Таронта. Гаварцова сустрэнецца з Ганнай Іванавіч з Сербіі. Арыенціровачна тэнісісткі выйдуць на корт у 19:30. Азаранка згуляе з чэшкай Петрай Квітавай. Гэты паядынак запланаваны на дзве гадзіны ночы па беларускім часе.