Вікторыя Азаранка і Місакі Доі адкрыюць матчавую сустрэчу паміж зборнай Беларусі і Японіі

17 апреля 2015

Вікторыя Азаранка і Місакі Доі адкрыюць матчавую сустрэчу паміж зборнай Беларусі і Японіі ў плэй-оф другой Сусветнай групы Кубка Федэрацыі ў Токіа, якая стартуе заўтра. Услед за імі на корт выйдуць Курумі Нара - Вольга Гаварцова. У нядзелю тэнісісткі саперніцамі памяняюцца.