Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці з Аўстраліі завяршылі выступленне на Уімблдоне

9 июля 2019

Сёння ў 1/8-ай фіналу парнага разраду беларуска-аўстралійскі дуэт павінен быў сустрэцца з амерыканскім тандэмам Бетані Матэк-Сандс / Даніэль Колінз. Напярэдадні Барці не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду, нечакана саступіўшы Элісан Рыске з ЗША. Першая ракетка планеты атрымала траўму правай рукі.