Вікторыя Азаранка і Білі Джын Кінг запалілі самы высокі будынак ЗША

23 августа 2013

2-я ракетка свету і легенда тэніса такім чынам адзначылі 40-годдзе WTA. Выбар на Азаранку і Кінг упаў не выпадкова. Джын стаяла ля вытокаў зараджэння роўнасці палоў у спорце. US Open - першы турнір Вялікага Шлема, на якім выкарысталі аднолькавую сістэму размеркавання прызавых у мужчынскім і жаночым разрадах. А Вікторыя - адна з самых папулярных тэнісістак нашага часу.