Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка завяршылі адзіночныя выступленні на турніры ў Індыян-Уэлсе

12 Сакавіка 2018

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка завяршылі выступленне на прэстыжным тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе, але толькі ў адзіночным разрадзе. Сабаленка ў трэцім крузе прайграла чэшцы Маркеце Вандроўшавай. А экс першая ракетка свету ў другім раўндзе саступіла Слоан Стывенс. У парным разрадзе Азаранка і Сабаленка сёння ўвечар пазмагаюцца за выхад у чвэрцьфінал з расійскім дуэтам - Аленай Весніной і Кацярынай Макаравай.