Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч правядуць сёння матчы другога круга тэніснага турніру Вялікага шлема "Ралан Гарос". Азаранка згуляе з Ганнай-Каралінай Шмідлавай. Раней дзяўчаты на корце ў афіцыйных матчах не перасякаліся. Сасновіч сустрэнецца з Каралін Гарсія. Гэтыя тэнісісткі гулялі тройчы. Пакуль стопрацэнтны пераможны вынік у францужанкі. І напярэдадні позна вечарам па беларускім часе выхад у другі круг аформіла Арына Сабаленка, у двух сэтах яна перайграла Джэсіку Пегулу. Наступная саперніца беларускі - Дар'я Касаткіна.
Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч правядуць сёння матчы другога круга "Ралан Гарос"
30 сентября 2020













