Вікторыя Азаранка рыхтуецца выйсці на корт супраць швейцаркі Белінды Бенчыч

13 августа 2019

Ці будзе трэцяя беларуска ў другім раўндзе тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Цынцынаці? Вікторыя Азаранка рыхтуецца выйсці на корт супраць швейцаркі Белінды Бенчыч. Апанентка на 12-м месцы, беларуска - толькі 40-я. Тым не менш менавіта Азаранку завуць фаварыткай супрацьстаяння. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" арыенціровачна ў 18 гадзін.