Вікторыя Азаранка змагаецца за выхад у другі круг турніру серыі Вялікага шлема Roland Garros

28 мая 2019

У саперніцах беларускі ў першым раўндзе  латвійская тэнісістка Алена Астапенка. На дадзены момант яна займае 39-ы радок у рэйтынгу ВТА. Характэрна, што Алена ўжо мае адзін тытул чэмпіёнкі Grand Slam. Менавіта на кортах Roland Garros яна перамагла ў 2017. Азаранка і Астапенка раней на корце не сустракаліся. 

Прамую трансляцыю матча ў гэтыя хвіліны вядзе тэлеканал "Беларусь 5".