Вікторыя Азаранка блізкая да аднаўлення сваёй кар'еры

16 января 2018

Вікторыя Азаранка, якая не змагла прыняць удзел у Australian Open, блізкая да аднаўлення сваёй кар'еры. Сёння суд Каліфорніі вынес рашэнне на карысць беларускі ў справе аб апецы над сынам, якога яна нарадзіла 19 снежня 2016 года. Зараз у бацькі дзіцяці ёсць 3 тыдні, каб абскардзіць рашэнне. 

Нагадаем, Азаранка не гуляе з ліпеня мінулага года, паколькі яе былы малады чалавек, з якім яна рассталася пасля Уімблдона, распачаў судовую справу, да заканчэння якой дзіцяці забаранялася выязджаць за межы Каліфорні. А пакідаць яго Вікторыя не хацела.