Анатоль Капскі пра футбол і не толькі

13 сентября 2015
Сёння стала вядома, што былы трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка, які раней працаваў у "Кубані" і "Урале", стаў старшым трэнерам маскоўскага ЦСКА. На гэтай пасадзе ён будзе дапамагаць галоўнаму трэнеру Леаніду Слуцкаму. 

БАТЭ ўчора згуляў унічыю ў чэмпіянаце Беларусі з салігорскім "Шахцёрам" і зараз з усіх сіл рыхтуецца да матчаў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў, куды беларускі клуб прабіўся чарговы раз. Некалі фантастыка для нас, страшна сказаць, хутка стане звычайнасцю.

Для нас Ліга чэмпіёнаў - гэта забава, а для футбалістаў, трэнераў і кіраўніцтва клуба - "пот, кроў і бяссонныя ночы". Гэта словы старшыні праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоля Капскага. Чалавек, які стварыў футбольны беларускі цуд, ласкава пагадзіўся адказаць на некалькі нашых пытанняў, знайшоў час у шчыльным графіку, - паверце, мы ў гэтым упэўніліся, калі дамаўляліся пра сустрэчу.

Анатоль Капскі пра футбол і не толькі напярэдадні чарговага старту ў групе Лігі чэмпіёнаў.