Віктар Ганчарэнка - новы галоўны трэнер ЦСКА

12 декабря 2016

Сёння беларускі спецыяліст пакінуў Уфу і ўзначаліў дзеючых чэмпіёнаў Расіі. У мінулым сезоне лепшы трэнер краіны ўжо працаваў у ЦСКА, але не галоўным трэнерам, быў асістэнтам Леаніда Слуцкага, які пакінуў каманду на мінулым тыдні. Нагадаем, менавіта Віктар Ганчарэнка ўпершыню вывеў БАТЭ ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў, а ў адным з матчаў самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы абгуляў Баварыю, 3:1.