Віктар Ганчарэнка: "Гэта найлепшы момант, каб згуляць з "Рэалам"

2 октября 2018

"Гэта найлепшы момант, каб згуляць з "Рэалам", - заявіў галоўны трэнер ЦСКА Віктар Ганчарэнка перад сённяшняй сустрэчай з "галактыкас" у рамках другога тура Лігі чэмпіёнаў. Нагадаем, улетку клуб пакінуў Раналду, а ў Маскву на сустрэчу з "армейцамі" не прыехалі некалькі ключавых футбалістаў. Гэта Бэйл, Марсела, Іска і Серхіа Рамас.

"Беларусь 5" у 21:50 пачне трансляцыю анлайну гульнявога дня. У 19:50 - эфір сустрэчы "Хофенхайма" і "Манчэстэр Сіці". У познім эфіры, у 23:50, - агляд усіх матчаў.