Спартсмены, якія вярнуліся з-за мяжы, адправяцца на двухтыднёвы каранцін

27 марта 2020
14 дзён каранціну незалежна ад рэгалій. У Мінспорта і турызму плануюць, што да канца сакавіка з замежных збораў вернуцца ўсе нашы атлеты і трэнеры. Так, сёння з Турцыі прыляцела зборная па веславанні на байдарках і каноэ. Эскадра Уладзіміра Шантаровіча рыхтавалася да японскай Алімпіяды, але Гульні перанеслі на 2021. Зараз адна з лепшых каманд краіны, як і іншыя зборныя, будзе трэніравацца ў Беларусі.

На двухтыднёвы каранцін трапляюць не толькі дарослыя спартсмены. Для падлеткаў, якія вярнуліся са збораў у расійскім Адлеры, выдзелілі цэлы паверх у інтэрнаце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву. Тут не спыняецца ні трэніровачны працэс, ні навучанне. Сёння ўрок біялогіі ў адным з класаў прысвяцілі тэме вірусаў.

Таццяна Асіпоўская, начальнік аддзела Міністэрства спорту і турызму Беларусі: "Навучальна-трэніровачны працэс спартсменаў, што прехалі, арганізаваны асобна ад спартсменаў, якія не выязджалі за межы рэспублікі. Яны разнесеныя ў часе, тэрытарыяльна. Максімальна навучальна-трэніровачны працэс мы перанеслі на адкрытыя пляцоўкі".