Вера Лапко выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ITF з прызавым фондам у 60 тысяч долараў. На старце першая сеяная беларусачка перайграла францужанку Феёну Фэро 7:6, 6:4. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Лапко згуляе з прадстаўніцай другой сотні рэйтынгу румынкай Ірынай Марыяй Барэ.
Андрэй Васілеўскі і Роберт Ліндстэд на турніры ў Бардо - прызавы фонд 106 тысяч еўра - спыніліся на стадыі 1/4 фіналу. У паўфінал беларуска-шведскую пару не пусцілі Танасіс Какінакіс і Карлас Берлак - 3:6,6:7.
Аляксандр Буры і С'ен-Йін Пэн з-за нез'яўлення сапернікаў ужо ў паўфінале турніру ў Паўднёвай Карэі.