Вера Лапко выйграла юніёрскі чэмпіянат Australian Open - 2016

30 января 2016

Новая ўзыходзячая зорка беларускага вялікага тэніса. Наша суайчынніца Вера Лапко выйграла юніёрскі чэмпіянат Australian Open - 2016. У 2005 годзе гэта зрабіла ўпершыню Вікторыя Азаранка. І вось у фінале 2016-га 17-гадовая беларуска перайграла другую сеяную Тэрэзу Міхалікаву: 6-3, 6-4. Характэрна, Лапко і Міхалікава падтрымліваюць сяброўскія адносіны па-за кортам. Дзяўчаты часта разам гуляюць пару, праўда, гэтым разам у Мельбурне Вера і Тэрэза ў парным разрадзе былі заяўленыя з іншымі партнёрамі. Адзначым, з шасці згуляных паядынкаў на чэмпіянаце Лапко саступіла толькі ў адным сеце ў чвэрцьфінале. Перамога Веры - другі выпадак у гісторыі дадзенага турніру, калі яго выйграе беларуска.

На юніёрскіх турнірах нават узроўню "Вялікага шлема" няма прызавых, таму за сваю перамогу ў Мельбурне Вера Лапко нічога не заробіць. Зараз пераможца юніёрскага Australian Open у складзе зборнай Беларусі будзе рыхтавацца да матча першага раўнда Кубка федэрацыі Другой сусветнай групы. 6 і 7 лютага ў Квебеку беларускі згуляюць супраць каманды Канады.