Вера Лапко за крок ад выхаду ў асноўную сетку турніру WTA International у Страсбургу

20 мая 2017

Прызавы фонд спаборніцтваў больш як 220 тысяч долараў. У другім крузе кваліфікацыі беларуска абгуляла больш рэйтынгавую суперніцу 150-ю ракетку свету Эліцу Коставу - 6:3, 6:4. У наступным раўндзе Лапко сустрэнецца з расіянкай Лізаветай Кулічковай.