Вера Лапко стартуе на трэцім у сезоне турніры Вялікага шлема - Уімблдон

2 июля 2019

Беларуска Вера Лапко стартуе на трэцім у сезоне турніры Вялікага шлема - Уімблдон. У стартавым крузе беларуска будзе змагацца  з кітаянкай Ван Цян. Раней дзяўчыны на кортах не перасякаліся. Гэта будзе першая вочная сустрэча. Зараз кітаянка - 15-я ракетка свету. Лапко займае 102-гі радок у  планетарным рэйтынгу. Матч пачнецца не раней за 13:00. Трансляцыі з кортаў Уімблдона вядзе тэлеканал "Беларусь 5".