Вера Лапко з перамогі стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі

20 марта 2018

Беларуска ў першым крузе кваліфікацыі абгуляла японку Курумі Нару 6:7, 6:4, 6:3. У другім раўндзе Лапко сустрэнецца з немкай Андрэа Петкавіч. Яшчэ тры беларускі: Вікторыя Азаранка, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка - пачнуць спаборнічаць з асноўнага этапу.

Ілья Івашка на турніры серыі "Чэленджэр" у кітайскім Цюйцзіне ў першым раўндзе лёгка абгуляў гаспадара кортаў Цзэ Чуя 6:1, 6:1.