Вера Лапко прайграла ў паўфінале адзіночнага разраду юніёрскага Уімблдона

14 июля 2015

Не магла справіцца з хваляваннем. Вера Лапко растлумачыла прычыну свайго паражэння ў паўфінале адзіночнага разраду юніёрскага Уімблдона. У Брытаніі, нагадаем, беларуская тэнісістка ў дадатак дайшла да фіналу парнага разраду, а напярэдадні ўвечары вярнулася дамоў. Для Лапко, якая трэніруецца ў Беларусі, юніёрскі Уімблдон не першы падобны турнір. Летась беларуска таксама была фіналісткай парнага разраду US Open. У найбліжэйшых планах Веры выступленне на двух кантынентальных стартах. Праз тыдзень у Швейцарыі пройдзе чэмпіянат Еўропы, пасля адбудзецца камандны турнір краін Старога Свету