Вера Лапко прайграла 17-гадовай Іге Свёнтак

12 апреля 2019
Вера Лапко завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе тэніснага грунтавага турніру ў Швейцарыі на стадыі чвэрцьфіналу. 65-я ў рэйтынгу беларуска не зладзілася з 17-гадовай тэнісісткай з Польшчы Ігай Свёнтак. Матч працягваўся больш за дзве гадзіны і выліўся ў тры сэты 6:4, 4:6, 1:6.