Вера Лапко перамагае на міжнародным тэнісным турніры ў Астане

24 июля 2016

Вера Лапко перамагае на міжнародным тэнісным турніры ў Астане з прызавым фондам у дзесяць тысяч долараў. У фінале беларуска перайграла расіянку Веру Савіных - 7:6, 3:6, 6:4. Адзначым, Лапко, якая перамагла сёлета на юніёрскім "Аўстраліян Оўпэн", займае месца ў пятай сотні сусветнага рэйтынгу, яе суперніца - у сёмай сотні.