Веласіпедысты вярнуліся з шасцю медалямі Кубка нацый на трэку

19 мая 2021

3 залатыя ўзнагароды, 2 сярабраныя, 1 бронзавая - з такім вынікам вярнуліся дамоў беларускія веласіпедысты, якія выступалі на трэку ў Ганконгу на этапе Кубка нацый. Серабро  ў Яўгена Каралька ў алімпійскім омніуме, аднак медаль не гарантаваў яму білет да Токіа - унутраная канкурэнцыя выявіць наймацнейшага толькі  перад адпраўленнем на Гульні.