Веламнагаднеўка Тур дэ Брэст

7 августа 2014
Каля 750 кіламетраў за 6 дзён па дарогах Брэсцкай вобласці. Сёння гэта маршрут некалі папулярнай шашэйнай веламнагаднеўкі, якую неафіцыйна называюць Тур дэ Брэст. Спартсмены стартавалі напярэдадні 8-кіламетровым пралогам, а сёння пераадолелі адзін з самых напружаных этапаў - 150 кіламетраў ад Брэста да Пружан.


Каму, акрамя велагоншчыкаў прыйшлося несалодка, і колькі часу трэба на тое, каб у дарозе памяняць кола? Веласпорт знутры пелатона - даведалася Алена Гарэльчык (відэа).